Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Мы памятаем. Памятаем кожнага.

5 ліпеня

3 ліпеня нашая краіна адзначыла Дзень Незалежнасці і 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень ўспаміналі тых, хто не вярнуўся з той страшнай вайны і ветэранаў, якія, рызыкуючы сваім жыццём, заваявалі перамогу, каб мы сёння маглі шчасліва жыць.

 На Мінскім аддзяленні 28 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. З кожным з іх праводзіцца работа па аказанні шэфскай і матэрыяльнай дапамогі, ўшанаванні са святочнымі і памятнымі датамі.

Напярэдадні свята ветэранаў наведалі прадстаўнікі арганізацый, у якіх яны працавалі. Кожнаму ветэрану было ўручана Падзячнае пісьмо, падпісанае Начальнікам Беларускай чыгункі, кветкі і падарункавыя наборы, аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога.

 Ветэраны, якія размянялі ўжо дзявяты дзясятак гадоў, не хавалі свайго хвалявання і слёз, бо ў кожнага з іх быў складаны жыццёвы шлях. Для іх самы каштоўны падарунак - гэта ўвага, клопат, памяць і зносіны.

 

Да спісу навін за 2019 год