Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Спартыўныя поспехі Мінскага аддзялення чыгункі

29 жніўня 2019

Каманда "Лакаматыў" Аршанскага вузла стала ўладальнікам Кубка раёна па футболе. У фінальным мачце са зборнай «Оршагаз» каманда чыгуначнікаў атрымала перамогу па выніках адзінаццаціметровых удараў.

Каманда аддзялення чыгункі прыняла ўдзел у першым адкрытым чэмпіянаце Беларускай чыгункі па спартыўным арыентаванні, які праходзіў на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення чыгункі.

Ва ўзроставай групе да 35 гадоў (мужчыны) на дыстанцыі 5,8 кіламетраў з 17 пікетамі Маркаў Віталь-вядучы інжынер станцыі Мінск-Пасажырскі заняў трэцяе месца з вынікам 44 мін 56 сек.

Ва ўзроставай групе да 35 гадоў (жанчыны) у спрынтарскай дыстанцыі лідарам стала Мохарава Ганна-дыспетчар па рэгуляванні вагонных паркаў ЦУМР аддзела перавозак.

Віншуем і чакаем новых перамог!

Да спісу навін за 2019 год