У госці на "Штадлер Мінск"
27 жніўня 2019
13.08.2019 года юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава наведалі ЗАТ «Штадлер Мінск». Такія наведванні сталі ўжо традыцыяй для выхаванцаў дзіцячай магістралі, бо на завод паступаюць заказы па вытворчасці рухомага саставу з усяго свету, а гэта заўсёды цікава і пазнавальна для юных аматараў чыгунак.
Аб асноўных напрамках дзейнасці і перспектывах інавацыйнага развіцця прадпрыемства расказаў галоўны інжынер Сяргей Карповіч.
У ходзе экскурсіі рабяты прайшлі па цэхах завода, дзе змаглі назіраць за працэсам вытворчасці рухомага саставу: зваркай асобных элементаў, зборкай і афарбоўкай. У цэху гатовай прадукцыі юным чыгуначнікам паказалі распрацоўкі для Венгрыі, Славеніі, Нарвегіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў. Адзін з заказаў – трамвай «Мяцеліца» - ужо адпраўлены ў Балівію, а годам раней аналагічныя машыны былі пастаўлены ў Санкт-Пецярбург.
Асаблівую цікавасць у юных чыгуначнікаў выклікалі новыя цягнікі для Беларускай чыгункі, а таксама інавацыйныя рухомыя саставы, прызначаныя спецыяльна для Мінскага метрапалітэна . Дзецям, сур'ёзна захопленным чыгуначнай тэхнікай, цікава было даведацца, што салоны цягнікоў «Штадлер» абсталяваны сістэмай вентыляцыі і кандыцыянавання. Акрамя таго, паміж вагонамі ёсць скразны праход з шырокім пераходам, а ў канцы і ў пачатку цягніка ёсць зона для пасажыраў з абмежаванай мабільнасцю з прыладамі фіксацыі.
Сяргей Карповіч падзяліўся з удзельнікамі экскурсіі далейшымі планамі па развіццю прадпрыемства. У першую чаргу магутнасць завода будзе павялічана ў два разы, тым самым павялічыцца колькасць працоўных месцаў. Жадаючых працаваць на такім прэстыжным прадпрыемстве вельмі шмат, але перавага аддаецца спецыялістам не толькі якія маюць вышэйшую тэхнічную адукацыю, але і валодаюць нямецкай і англійскай мовамі.
У малой Беларускай з кіраўніцтвам завода «Штадлер» даўно склаліся цёплыя сяброўскія адносіны. Гаспадары заўсёды вельмі ўважлівыя і гасцінныя. І ў гэты раз не абышлося без салодкага пачастунку і падарункаў на памяць. Юным чыгуначнікам ўручылі заплечнікі, майкі і кепкі з лагатыпам завода «Штадлер», а рабяты ў сваю чаргу пажадалі прадпрыемству росквіту, а калектыву моцнага здароўя і працоўных поспехаў.
Да спісу навін за 2019 год