Каманда Мінскай дыстанцыі пуці - прызёр чэмпіянату сталічнай лігі па міні-футболе
16 жніўня 2019
Каманда Мінскай дыстанцыі пуці па міні-футболе была сфарміравана ў 2016 годзе.
У чэмпіянаце сталічнай лігі SLMF па міні-футболе прынялі ўдзел 12 каманд, у кожнай па 12 чалавек. Падчас чэмпіянату адбыліся 24 гульні. Каманду Мінскай дыстанцыі пуці ўзначальваў брыгадзір пуці Уладзімір Паркалаў. Добрая фізічная падрыхтоўка, камандны дух і імкненне да перамогі дапамаглі спартсменам стаць лідэрамі чэмпіянату па міні-футболе. Найлепшым iграком прызнаны манцёр пуцi Сяргей Мількевіч, які атрымаў прыз ад арганізатараў. І гэта не адзіная перамога каманды. У бягучым годзе каманда стала пераможцам у першынстве сярод каманд Мінскага чыгуначнага вузла, заваявала серабро ў першынстве аддзялення чыгункі, а на спаборніцтвах па міні-футболе праграмы круглагадовай спартакіяды «Ад масавага спорту да спорту высокіх дасягненняў» сярод прадпрыемстваў і ўстаноў Кастрычніцкага раёна г. Мінска-заняла першае месца.
Віншуем і жадаем новых спартыўных поспехаў!
Да спісу навін за 2019 год