Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Падведзены вынікі штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў

07 жніўня 2019

Штогадова рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў праводзіцца на Беларускай чыгунцы з 2001 года. Удзел у ім бяруць пазакласныя вакзалы, а таксамі вакзалы I, II, III класаў.

Вынікі конкурсу сярод вакзалаў падводзіліся на аснове ацэнкі работы, праведзенай ў 2018 годзе па паляпшэнню добраўпарадкавання і санітарнага стану комплексаў і прылеглых да іх тэрыторый. Улічваліся таксама архітэктурная выразнасць вакзалаў, афармленне фасадаў, абсталяванне прылеглых тэрыторый малымі архітэктурнымі формамі, паляпшэнне якасці абслугоўвання пасажыраў і працоўных месцаў супрацоўнікаў, пашырэнне колькасці і павышэння ўзроўню аказваемых паслуг.

Па выніках конкурсу сталі пераможцамі:

сярод пазакласных вакзалаў першае месца заняў вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі;

сярод вакзалаў I класа другое месца прысуджана вакзалу станцыі Орша-Цэнтральная;

сярод вакзалаў II класа другое месца заняў вакзал станцыі Барысаў.

Віншуем пераможцаў! 
Да спісу навін за 2019 год