Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Юныя чыгуначнікі наведалі гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна"

07 жніўня 2019

Напярэдадні Дня чыгуначніка юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава наведалі гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».

Экскурсаводы, апранутыя ў ваенную форму саракавых гадоў, распавялі пра гісторыю стварэння лініі Сталіна. Дзецям  цікава было даведацца, што лінія Сталіна - гэта сістэма ўмацаваных раёнаў  ўздоўж  старой  заходняй мяжы СССР ад Карэльскага пярэсмыка да берагоў  Чорнага  мора.

Будавалася лінія абароны з 1928-га  і да восені 1939 года. Гэта быў самы магутны укрэпраён Беларускай ваеннай акругі. Яго асноўнай мэтай з'яўлялася прыкрыццё важнага эканамічнага палітычнага і транспартнага вузла - горада Мінска.

У ходзе экскурсіі рабяты  агледзелі адрэстаўраваныя доты з  артылерыйскімі баявымі разлікамі, кулямётамі, снарадамі і іншай адпаведнай атрыбутыкай, прайшлі па траншэях і змаглі ўявіць, як падчас баявых дзеянняў па іх рухаліся салдаты. Экспазіцыя ваеннай тэхнікі, артылерыі, авіяцыі і зброі вельмі ўразіла дзяцей  і дарослых. Юныя чыгуначнікі змаглі самі пакіраваць зенітнай прыладай, разабраць і сабраць аўтамат, пабывалі ў сакрэце – аб'екце, прызначаным для скрытнай аховы і назірання.

Нікога не пакінула раўнадушным унікальная экспазіцыя чыгуначнай тэхнікі ваенных гадоў, прысвечаная ратнаму подзвігу воінаў-чыгуначнікаў. Цэнтральным аб'ектам экспазіцыі з'яўляецца адноўлены бронецягнік часоў Вялікай Айчыннай вайны, які складаецца з браніраванага паравоза серыі ЭМ постройкі 1933 года, двух броневагонаў і баявой платформы з зенітнай гарматай. Дзеці  пабывалі ўнутры броневагона і нібы акунуліся ў той ваенны час. Тэлефоны, ліхтары, перагаворныя прылады - яшчэ хвіліна і, здаецца, што час спыніцца і пачне адлік у мінулае. З веданнем справы юныя чыгуначнікі разглядалі дзейсную стрэлку, пераезд са шлагбаўмам. Хлопчыкам і дзяўчынкам усё было цікава і пазнавальна: будынак вакзалу пачатку 40-х гадоў, чыгуначная станцыя «Савецкая», мост праз вадаём, гідракалонка для запраўкі вадой паравозаў.

Юныя чыгуначнікі добра ведаюць пра тое, якое важнае значэнне меў чыгуначны транспарт у час вайны. Чыгуначнікі змагаліся ў радах Чырвонай Арміі, у тыле ворага і аднаўлялі чыгунку, набліжаючы разам з усім народам доўгачаканы Дзень Перамогі.

75 гадоў над нашай краінай мірнае неба, але маладое пакаленне не павінна забываць, якім коштам была здабытая Перамога.  Далучаючыся да гераічнага мінулага нашага народа, дзеці  разумеюць, што значыць на самай справе любіць сваю зямлю, сваю краіну, сваю Радзіму. Да спісу навін за 2019 год