Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адборачнае першынства па турыстычна-прыкладным мнагабор'і

17 верасня 2019

 На базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Лясное возера" аздараўленчага цэнтра "Талька" з 30 жніўня па 01 верасня прайшлі спаборніцтвы па турыстычна-прыкладным мнагабор'і зборных каманд Мінскага, Аршанскага і Маладзечанскага чыгуначных вузлоў. На працягу трох дзён каманды спаборнічалі ў пяці дысцыплінах: тэхніцы велатурызму, дзённым і начным азімутальным арыентаванні, тэхніцы воднага турызму і на паласе перашкод.

 Па выніках першынства першае каманднае месца заняла каманда Аршанскага чыгуначнага вузла, другое – Мінскага, трэцяе – Маладзечанскага чыгуначнага вузла.

 Па відах спартыўных спаборніцтваў:

Від спартыўнага спаборніцтва

Каманда чыгуначнага вузла

Орша

Мiнск

Маладзечна

месца

Тэхніка велатурызму

1

2

3

Азімутальнае арыентаванне (дзённае)

3

2

1

Тэхніка воднага турызму

1

2

3

Паласа перашкод

1

2

3

Азімутальнае арыентаванне (ночнае)

2

1

3


Да спісу навін за 2019 год