Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лепшы малады спецыяліст года

09 верасня 2019

05 верасня 2019 г. у Мінскай гарадской ратушы адбылося ўшанаванне пераможцаў конкурсу "Лепшы малады спецыяліст года". Конкурс праводзіцца ў сталіцы сёмы год запар. Арганізатарамі з'яўляюцца Мінскі гарадскі савет дэпутатаў і адміністрацыі раёнаў сталіцы.

Асноўная мэта конкурсу – выяўленне таленавітых, крэатыўных маладых людзей. Сёлета ў раённым этапе прынялі ўдзел больш за 400 чалавек, у гарадскім – звыш 50. Конкурс праводзіцца ў 10 намінацыях.

У намінацыі «Лепшы малады спецыяліст прадпрыемства транспарту і сувязі» ўдзельнічала наша калега – Вараб'ёва Варвара Юр'еўна, інжынер станцыі Мінск-Пасажырскі, і заняла першае месца.

Узнагароды пераможцам уручалі старшыня Мінгарсавета Васіль Панасюк і дэпутаты.

Ганарымся і віншуем Варвару Юр'еўну!

Да спісу навін за 2019 год