Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць - крок у будучыню!

30 верасня 2019

З 4 па 30 кастрычніка 2019 года ў рэспубліцы пройдзе перапіс насельніцтва. Мэта перапісу – атрыманне актуальнай інфармацыі аб насельніцтве Рэспублікі Беларусь, неабходнай для распрацоўкі параметраў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, бягучых разлікаў і прагназавання колькасці і складу насельніцтва, вывучэння размяшчэння і выкарыстання працоўных рэсурсаў, а таксама навуковых даследаванняў.

Яе адметнай асаблівасцю і вялізнай перавагай з'яўляецца прадастаўленне магчымасці самастойнага запаўнення перапісных лістоў праз сетку Інтэрнэт. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь запусціў сайты перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года www.перапіс.бел або www.census.by.

Запоўніць перапісныя лісты праз сетку Інтэрнэт можна будзе самастойна ў перыяд з 4 па 18 кастрычніка 2019 года. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у тры разы памяншае час на запаўненне перапіснога ліста.

Эканомце ваш час - перапішыце сябе і сваю сям'ю праз Інтэрнэт!


Да спісу навін за 2019 год