Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

«Свята ўраджаю-2019»

23 верасня 2019

          Стала добрай традыцыяй па восені праводзіць у Культурна-спартыўным цэнтры Мінскага аддзялення чыгункі конкурс «Свята ўраджаю".

         У конкурсе "Свята ўраджаю-2019" прынялі ўдзел работнікі чыгуначных станцый Мінск-Пасажырскі, Орша, Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў і ветэраны апарата ўпраўлення аддзялення чыгункі. Кожны ўдзельнік конкурсу прэзентаваў сваю прадукцыю ў намінацыях "Лепшы агароднік", "Лепшы кветкавод", "Лепшы садоўнік", "Цуда-гародніна, цуда-садавіна", "Лепшая экспазіцыя", "Хатнія нарыхтоўкі", "Арыгінальны карвінг", "Хлеб-усяму галава".

         Конкурс дзівіў разнастайнасцю - гэта і варэнне з мяты, маладых хваёвых шышак, ягад самберы, жоўтай мамардзікі з чырвонымі зярняткамі, некалькі відаў хлеба, авечкі з каляровай капусты, залатая рыбка з кавуна, кабачкі, агуркі, памідоры, якія з цяжкасцю змяшчаліся ў кошыку і дзівілі сваімі памерамі і расфарбоўкай. Кожны ўдзельнік конкурсу мастацка, па-акцёрску і з гумарам прадстаўляў сваю прадукцыю.

         Па выніках конкурсу ўсе ўдзельнікі атрымалі прызы. Лепшымі ў намінацыях сталі:

         «Лепшы агароднік» - Анастасія Дайнека - камерцыйны агент станцыі Орша;

         "Лепшы кветкавод" - Святлана Палазкова - вахцёр інтэрната №3 дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў;

         "Найлепшы садоўнік" - Таццяна Празароўская - загадчыца інтэрната №3 дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў;

         «Цуда-гародніна, цуда-садавіна» - Раіса Бурыбо – ветэран апарата кіравання аддзялення чыгункі;

         "Лепшая экспазіцыя" - Бурая Ірына - бухгалтар станцыі Мінск-Пасажырскі;

         ""Хатнія нарыхтоўкі" - Андрэй Трыбуль - прыёмшчык цягнікоў станцыі Орша;

         "Арыгінальны карвінг" - Святлана Журава - інжынер па арганізацыі і нарміраванні працы станцыі Мінск-Пасажырскі;

         "Хлеб - усяму галава" - Ларыса Высавень - вахцёр інтэрната №3 дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў.

         Дзякуем ўсім удзельнікам конкурсу і жадаем здароўя, творчага натхнення і новых ідэй! Да спісу навін за 2019 год