Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Юныя чыгуначнікі наведалі Лакаматыўнае дэпо Мінск

03 верасня 2019

28.08.2019  года для юных чыгуначнікаў была арганізавана экскурсія ў лакаматыўнае дэпо Мінск. Па традыцыі рабят запрасілі ў Музей баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо. Наглядчык музея Лапіцкая Яўгенія Аляксандраўна расказала пра гісторыю ўтварэння прадпрыемства, аб баявых і працоўных традыцыях калектыву. Рабяты прайшлі па залах музея, дзе сабрана цікавая экспазіцыя старадаўніх рэчаў, дакументаў, узнагарод, падзей, у якіх прымалі ўдзел работнікі паравознага, а затым Лакаматыўнага дэпо Мінск. Не перадаць словамі пачуцці юных чыгуначнікаў пасля наведвання  кабіныТЭП-60-0335, а адноўлены кабінет начальніка дэпо 50-х гадоў нікога не пакідае абыякавым . У музеі размешчаны макет лакаматыўнага дэпо, створаны па ініцыятыве работнікаў прадпрыемства і вынікам іх творчай крапатлівай працы стаў чарговы новы экспанат рухомага саставу - мадэль электрацягніка фірмы «Штадлер».

Аб асноўных напрамках работы дэпо, аб прэстыжнасці прафесіі машыніста расказаў машыніст-інструктар па навучанні і падрыхтоўцы кадраў Демскі Леанід Гейнрыхавіч.

У ходзе экскурсіі  рабяты даведаліся пра шмат іншых прафесій, патрэбных для бесперабойнай працы дэпо. Яны пабывалі ў рамонтных цэхах, азнаёміліся з абавязкамі дзяжурнага па дэпо, з працай нарадчыка, які ажыццяўляе кантроль за забеспячэннем бяспекі працы лакаматыўных брыгад, назіралі за расшыфроўкай касет сістэмы КЛУБ пасля паездкі лакаматыўнай брыгады. У адным з навучальных класаў Леанід Гейнрыхавіч расказаў аб працэсе падрыхтоўкі машыністаў на тренажорных комплексах электравоза ВЛ80с і цеплавоза ТЭП70БС на базе ПЭВМ.


Далей  рабяты азнаёміліся з тэхнічнымі характарыстыкамі і канструкцыяй дызель-цягнікоў польскай кампаніі PESA ў трох-і шасці-вагонным выкананні. Леанід Гейнрыхавіч адказаў на ўсе пытанні, якія цікавяць юных чыгуначнікаў, і пажадаў ім поспеху ў выбары будучай прафесіі.


Да спісу навін за 2019 год