Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На аддзяленні чыгункі прайшоў конкурс сярод работнікаў лакаматыўных дэпо "Машыністы нашай магістралі-2019"

24 верасня 2019

     19 верасня 2019 г. на базе Культурна-спартыўнага цэнтра прайшоў конкурс сярод работнікаў лакаматыўных дэпо «Машыністы нашай магістралі-2019». У конкурсе прынялі ўдзел лакаматыўныя брыгады (машыніст і памочнік машыніста) лакаматыўных дэпо Мінск, Маладзечна, Орша і маторвагоннага дэпо Мінск.

     Конкурс праводзіўся ў 4 этапы:

прэзентацыя "Фотаальбом", дзе ўдзельнікі распавядалі аб сваёй працы, гісторыі дэпо, сям'і, удзеле ў вытворчым, грамадскім, культурна-спартыўным жыцці прадпрыемства;

 «Прафесійны» - тэст з прафесійнымі заданнямі;

 «Мы – вясёлыя рабяты» – канцэртны нумар;

 «Гістарычны экскурс па Беларускай чыгунцы» - відэа-тэст з гісторыі развіцця Беларускай чыгункі.

  Удзельнікі конкурсу падрыхтавалі цікавыя і маляўнічыя нумары сваіх выступленняў, паказалі свае прафесійныя веды.

 Па выніках конкурсных этапаў найбольшую колькасць балаў набрала лакаматыўная брыгада маторвагоннага дэпо Мінск і ім прадастаўлена ганаровае права прадставіць аддзяленне чыгункі на дарожным конкурсе лакаматыўных брыгад.

      Жадаем нашым калегам перамогі ў дарожным конкурсе!

Да спісу навін за 2019 год