Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Шлях у навуковую дзейнасць

17 верасня 2019

Майстар участка бягучага адчэпачнага рамонту грузавых вагонаў Мінскага вагоннага дэпо Аляксандр Пішчык першы крок у навуковую дзейнасць пачаў з распрацоўкі дыпломнага праекта ў Гомельскім каледжы-філіяле УА "БелДУТ".

У цяперашні час Аляксандр вучыцца на 6 курсе завочнага факультэта УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» па спецыяльнасці «Рухомы састаў чыгуначнага транспарту (вагоны)» і працягвае займацца навукай.

У актыве Аляксандра Пішчыка – неаднаразовы ўдзел у міжнародных канферэнцыях:

XI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых навукоўцаў «Устойлівае развіццё: рэгіянальныя аспекты» (Рэспубліка Беларусь, г. Брэст), тэма навуковага артыкула: "Абгрунтаванне масавага прымянення на Беларускай чыгунцы рэфрыжэратарных кантэйнераў (Carrier)»;

Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі "Інфраструктура і эксплуатацыя наземнага транспарту" (Расійская Федэрацыя, г. Ніжні-Ноўгарад), тэма навуковага артыкула: "Параўнальны аналіз прымянення рэфрыжэратарных секцый і рэфрыжэратарных кантэйнераў»;

СXXV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «МАЛАДЫ ДАСЛЕДЧЫК: ВЫКЛІКІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ» (Расійская Федэрацыя, г. Масква), тэма работы: «Абгрунтаванне неабходнасці антыкаразійнай абароны паўвагонаў ўласнасці ААТ «Беларуськалій».

У жніўні 2019 г. Пішчык А. В. прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Сучасная навука: праблемы, ідэі, тэндэнцыі" (Балгарыя, г.Сафія). У ходзе канферэнцыі былі прадстаўлены 26 дакладаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў ВНУ Расійскай Федэрацыі, Азербайджана, Рэспублікі Беларусь і Казахстана па тэхнічных, гістарычных, эканамічных, педагагічных і іншых навуках.

У секцыі "Тэхнічныя навукі" ў канферэнцыі прымалі ўдзел 7 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, навуковых супрацоўнікаў: Расійскай Федэрацыі – Далёкаўсходні дзяржаўны універсітэт шляхоў зносін, Тамбоўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Казанскі дзяржаўны энергетычны універсітэт;

Рэспублікі Беларусь – Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту.     

Прадстаўленая Аляксандрам тэма працы "Аб асаблівасцях мацавання пятнікаў грузавых вагонаў і мерах па павышэнні надзейнасці іх мацавання" заняла 1 месца ў секцыі «Тэхнічныя навукі» ў намінацыі «Лепшая навуковая праца».

Віншуем і жадаем новых поспехаў!


Да спісу навін за 2019 год