Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На станцыі Мінск-Пасажырскі адбыўся практычны выязны занятак па тэме "Сістэма ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах"

14 кастрычніка 2019

10 кастрычніка 2019 года на станцыі Мінск-Пасажырскі адбыўся выязны практычны занятак для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па вучэбнай праграме " Удасканаленне ідэалагічнай работы ў арганізацыях».

На сталічным вакзале сабраліся намеснікі кіраўнікоў арганізацый, якія курыруюць ідэалагічную работу.

Практычны занятак пачаўся са знаёмства з гісторыяй, функцыямі, абсталяваннем сталічнага вакзала, прадастаўляемымі паслугамі. Наведалі слухачы залу чакання павышанай камфортнасці, пакой маці і дзіцяці. Гэтую міні-экскурсію падрыхтавала і правяла Вараб'ёва Варвара Юр'еўна, інжынер станцыі Мінск-Пасажырскі.

У навучальным класе увазе слухачоў быў прадстаўлены відэаролік аб Беларускай чыгунцы. Сваім вопытам арганізацыі ідэалагічнай работы ў калектыве, удзелам работнікаў у фізкультурна-аздараўленчай і культурна-масавай працы, пытаннямі арганізацыі аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, узаемадзеяння з прафесійнымі саюзамі, моладзевымі і ветаранскімі арганізацыямі, правядзеннем Адзінага дня інфармавання падзяліўся намеснік начальніка па ідэалагічнай працы, і сацыяльных пытаннях і кадрах станцыі Мінск-Пасажырскі Гайдук Ігар Пятровіч.

У канцы практычных заняткаў слухачы абмяняліся думкамі, адказалі на пытанні.

Да спісу навін за 2019 год