Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Арганізацыі ветэранаў УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" - 35 гадоў!

21 лістапада 2019

19 лістапада 2019 года па-сямейнаму дружна і цёпла Арганізацыя ветэранаў УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" адзначыла 35-годдзе ўтварэння. У Культурна-спартыўным цэнтры сабраліся прадстаўнікі пярвічных ветэранскіх арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў), лінейных станцый, апарата кіравання аддзялення жалезнай дарогі, госці.

У фае Культурна-спартыўнага цэнтра была арганізавана фотавыстава, прысвечаная ветэранам працы. Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства з цікавасцю разглядалі знаёмыя твары, дзяліліся ўспамінамі аб сумеснай працы.

Нямала цікавасці выклікала выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Экспанаты разглядалі, фатаграфаваліся на памяць.

Але самае галоўнае - усюды панавала атмасфера свята, радасці, бо сустрэліся сябры, калегі, якія разам прайшлі слаўны працоўны шлях і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё Беларускай чыгункі.

Урачыстую частку мерапрыемства адкрыў намеснік начальніка аддзялення чыгункі Навуменка Павел Леанідавіч, які адзначыў велізарную ролю ветэранскай арганізацыі ў вырашэнні пытанняў сацыяльных правоў ветэранаў, іх духоўнага дабрабыту. Зачытаў віншавальны адрас ад кіраўніцтва аддзялення чыгункі, Райпрафсажа і калектыву Мінскага аддзялення, выказаў падзяку за працу актыву Арганізацыі ветэранаў і ўручыў кветкі старшыні Арганізацыі ветэранаў аддзялення чыгункі Сафонавай Л. А.

Павіншаваў ветэранаў старшыня Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Гогалеў С. П. і старшыня Арганізацыі ветэранаў Мінскага аддзялення чыгункі Сафонава Л. А.

Найстарэйшаму ветэрану, прысутнаму ў зале Бруянковай Клары Аляксандраўне, якой хутка споўніцца 95 гадоў, уручылі букет кветак.

Па заканчэнні ўрачыстай часткі ветэранаў і гасцей чакаў канцэрт. Выступленні артыстаў суправаджаліся дэманстрацыяй на святлодыёдным экране архіўных відэаматэрыялаў з удзелам ветэранаў.  І гэта выклікала захапленне і апладысменты.

Свята пакінула самыя цёплыя водгукі прысутных, сагрэла адзін аднаго сяброўскім удзелам, новымі ўражаннямі і радасцю зносін.


Больш фатаграфій у Фотагалерэі.

Да спісу навін за 2019 год