Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На Мінскім аддзяленні чыгункі адбылося адборачнае першынство па шашках

30 лістапада 2019

30 лістапада 2019 года на базе Культурна-спартыўнага цэнтра адбылося адборачнае першынство па шашках сярод работнікаў Мінскага аддзялення чыгункі. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 12 каманд: лакаматыўных дэпо Мінск, Орша, маторвагоннага дэпо Мінск, Мінскага вагоннага дэпо, Мінскага вагоннага ўчастка, станцыі Мінск-Пасажырскі, Аршанскай дыстанцыі пуці, Аршанскай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў, Мінскай і Аршанскай дыстанцый грамадзянскіх збудаванняў, Мінскага вагонарамонтнага завода, ГП «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі».

Каманды былі падзеленыя на дзве групы па шэсць каманд і гульня праходзіла па кругавой сістэме. У выніку лепшымі камандамі аддзялення сталі:

1 – е месца - каманда маторвагоннага дэпо Мінск;

2-е месца - каманда Аршанскай дыстанцыі пуці;

3-е месца - каманда ГП "Белінтэртранс-транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі".

Каманда-пераможца маторвагоннага дэпо Мінск узнагароджана кубкам, каманды-прызёры - дыпломамі, а гульцы – прызамі.

Віншуем і жадаем новых перамог!

Да спісу навін за 2019 год