Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Новыя сустрэчы, новыя сябры.

16 лістапада 2019

Важнай падзеяй для юных чыгуначнікаў Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава стала паездка ў Екацерынбург па запрашэнні кіраўніцтва Свярдлоўскай чыгункі.

З 25.10.2019 г. па 31.10.2019 г. дэлегацыя малой Беларускай мела унікальную магчымасць для азнаямлення і абмену вопытам.

Для юных чыгуначнікаў Мінскай дзіцячай магістралі была арганізавана цікавая і пазнавальная праграма. Гэта аглядная экскурсія па гістарычных  і выдатных мясцінах Екацярынбурга, экскурсія на завод «Уральскія лакаматывы» ў горадзе Верхняя Пышма, дзе рабят азнаёмілі з вытворчасцю электрацягнікоў «Ластаўка», прызначаных для перавозкі пасажыраў на прыгарадных і рэгіянальных лініях. Юныя чыгуначнікі наведалі адзін з найбуйнейшых у свеце Музей аўтамабільнай тэхнікі, а таксама Музей гісторыі, навукі і тэхнікі Свярдлоўскай чыгункі, дзе размешчана  ўся інфармацыя па гісторыі чыгунак Урала ад паравоза Чарапанава да нашых дзён. Незабыўныя ўражанні ў рабят  засталіся пасля наведвання Помніка - барэльефа «Жалезныя дарогі ў гісторыі Расіі».

Шмат новага, цікавага ўбачылі дзеці і на Свярдлоўскай дзіцячай чыгунцы ім. Н. А. Астроўскага.

 Вельмі спадабалася ўсім дзеючая экспазіцыя Музея вузкакалейнай чыгуначнай тэхнікі, размешчаная на вакзале станцыі Екацерынбург - Дзіцячы.

Юным чыгуначнікам распавялі пра гісторыю стварэння Свярдлоўскай дзіцячай магістралі, паказалі тэхнічнае абсталяванне навучальных класаў, дзе нашы рабяты выкарысталі свае веды і ўменні пры кіраванні трэнажорамі машыніста лакаматыва і дзяжурнага па чыгуначнай станцыі. Асабліва ўразіў, як дарослых так і дзяцей, дзіцячы тэхнапарк «Кванторыум», дзе юныя чыгуначнікі займаюцца праектнай дзейнасцю, вучацца працаваць  з кампутарнай і робатызаванай тэхнікай, 3D-прынтэрамі, метала- і дрэваапрацоўчымі станкамі і віртуальный рэальнасцю. У «Кванторыуме» былі арганізаваны заняткі і майстар-класы для юных чыгуначнікаў Мінскай, Свярдлоўскай дзіцячых чыгунак і выхаванцаў школы-інтэрната №13 ААТ «РЖД», а таксама паездка ў цягніку, спартыўныя і інтэлектуальныя спаборніцтвы. Ва ўсіх конкурсах нашы рабяты паказалі рознабаковыя веды, праявілі эрудыцыю, кемлівасць, логіку і атрымалі перамогу ў дзелавой гульні «Галоўная магістраль», а ў спартыўных камандаўтваральных спаборніцтвах і гульні «Дзе логіка?» каманда Дзіцячай чыгункі ім. К.С.Заслонова заняла другія месцы. Прызавы кубак і дыпломы - заслужаныя ўзнагароды выхаванцаў малой Беларускай.

У завяршэнні адбылася сустрэча дэлегацыі Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава і юных чыгуначнікаў Свярдлоўскай дзіцячай чыгункі з начальнікам Свярдлоўскай магістралі Іванам Калеснікавым, які распавёў пра мэты, задачы і этапы развіцця  дзіцячай чыгункі , паказаўшы велізарную яе значнасць у папулярызацыі чыгуначных прафесій сярод моладзі і ў падрыхтоўцы кадравага патэнцыялу, а таксама адказаў на шматлікія пытанні гасцей.

Агеньчык у вачах, агульны інтарэс, захапленне чыгункай, яе гісторыяй, сучасным і будучым, - вось што па-сапраўднаму аб'ядноўвае і збліжае рабят Беларусі і Расіі, - адзначыў начальнік Дзіцячай чыгункі им.К. С. Заслонава Валерый Савіч.

Выхаванцы малой Беларускай адзначылі ветлівасць і гасціннасць кіраўніцтва Свярдлоўскай дзіцячай магістралі і юных чыгуначнікаў. Цяпер і ў Екацярынбургу ў нас ёсць новыя сябры!

Да спісу навін за 2019 год