Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Чэмпіянат Беларускай чыгункі па шахматах.

19 лістапада 2019

З 15 па 17 лістапада 2019 года на базе Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па шахматах.

У спаборніцтвах удзельнічалі зборныя каманды аддзяленняў Беларускай чыгункі. Мінскае аддзяленне чыгункі прадстаўлялі электрамеханік Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Андрэй Свібовіч, дзяжурны па чыгуначнай станцыі Пухавічы Аляксандр Тыкоцкі і кіраўнік шахматнага гуртка Культурна-спартыўнага цэнтра Аляксандр Саўчанка.

У камандным спаборніцтве пераможцамі адкрытага чэмпіянату Беларускай чыгункі па шахматах стала каманда Мінскага аддзялення чыгункі.

Віншуем пераможцаў!

Да спісу навін за 2019 год