Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Конкурс "Міс майстэрства і зачараванне" сярод касіраў білетных Беларускай чыгункі"

29 лістапада 2019

28 лістапада 2019 года ў Культурна-спартыўным цэнтры  УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" адбыўся конкурс
"Міс майстэрства і зачараванне» сярод касіраў білетных Беларускай чыгункі".

Мінскае аддзяленне чыгункі прадстаўляла Марчанка Ірына Валер'еўна – білетны касір станцыі Мінск-Пасажырскі.

Конкурс праводзіўся ў чатыры этапы. У першым этапе «Я вырас тут і край мой гэты дарог» ўдзельніцы прадстаўлялі візітную картку аб сабе, сваёй малой радзіме, працы.

У другім этапе "Усе грані майстэрства" ўдзельніцы адказвалі на пытанні па спецыфіцы працы касіра білетнага, а таксама прафесійна ацэньвалі сітуацыю, разыграную артыстамі.

У трэцім этапе "Зорная краіна" ўдзельніцы прадстаўлялі канцэртны нумар, на чацвёртым этапе-дэфіле ў вячэрніх сукенках.

Па выніках этапаў конкурсу Марчанка Ірына заняла трэцяе месца.

Віншуем!

Да спісу навін за 2019 год