Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

13 снежня 2019 г. адбыўся 15-ы юбілейны гумарыстычны конкурс " Клуб вясёлых чыгуначнікаў"

18 снежня 2019

13 снежня 2019 г. у Культурна-спартыўным цэнтры Магілёўскага аддзялення чыгункі адбыўся 15-ы юбілейны гумарыстычны конкурс "Клуб вясёлых чыгуначнікаў", у якім удзельнічалі каманды ўсіх аддзяленняў Беларускай чыгункі.

Мінскае аддзяленне чыгункі прадстаўляла каманда "Асобы сталіцы".

Конкурс праходзіў у тры этапы:

- візітная картка, прысвечаная 15-годдзю дарожнага конкурсу "Клуб вясёлых чыгуначнікаў", " 15 гадоў у абед»;

- конкурс капітанаў «Твары дабро»;

- музычнае хатняе заданне «Усё наша жыццё – гульня!».

Конкурс ацэньвалі два склады журы: асноўнае журы - пад старшынствам Намесніка начальніка Беларускай чыгункі Стоцкага Пятра Васільевіча і журы першага конкурсу – пад старшынствам былога намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Абрамава Вячаслава Фёдаравіча.

Падрыхтаваныя камандай нумары былі яркімі, радавалі гледачоў жартамі з "чыгуначнага жыцця", кемлівасцю і артыстызмам выканання. Але самым яркім быў музычны нумар, прысвечаны Году малой радзімы. Каманда выступала ў нацыянальных касцюмах, жартавала і спявала на беларускай мове, на экране дэманстраваліся прыгажосці беларускай прыроды.

Заўзятары падтрымлівалі каманду гучнымі крычалкамі і апладысментамі.

Па выніках конкурсу каманда Мінскага аддзялення чыгункі заняла трэцяе месца.

Свята гумару яшчэ раз даказала, што на чыгунцы ўмеюць не толькі ўдарна працаваць, але і радаваць і здзіўляць шматграннасцю сваіх талентаў.

Віншуем каманду "Асобы сталіцы" і жадаем новых творчых поспехаў!

Да спісу навін за 2019 год