Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На Мінскім аддзяленні чыгункі падведзены вынікі конкурсу "Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце" сярод работнікаў лакаматыўных і маторвагоннага дэпо

26 снежня 2019

13.12.2019 у маторвагонным дэпо Мінск адбылося пасяджэнне камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу "Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце" сярод работнікаў лакаматыўных і маторвагоннага дэпо аддзялення чыгункі.

Парадак правядзення конкурсу вызначаны Палажэннем аб аддзяленчым конкурсе сярод работнікаў масавых прафесій на званне "Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце".

Першае месца ў аддзяленчым конкурсе на званне "Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце" у 2019 годзе занялі:      

па прафесіі " Машыніст цеплавоза":

Барысавец Дзяніс Мікалаевіч - машыніст цеплавоза ТЧ-1

па прафесіі "Машыніст электравоза":

Курмаз Аляксей Сяргеевіч - машыніст электравоза ТЧ-1

па прафесіі " Машыніст электрапоезда":

 Галубовіч Дзмітрый Леанідавіч - машыніст электрапоезда ТЧ-9

па прафесіі "Машыніст дызель-цягніка":

 Грынкевіч Язэп Мікалаевіч - машыніст дызель-цягніка ТЧ-2

па прафесіі " Памочнік машыніста цеплавоза":

Бакштаеў Вячаслаў Юр'евіч - памочнік машыніста цеплавоза ТЧ-15

па прафесіі " Памочнік машыніста электравоза":

Карэйва Павел Гендрыкавіч- памочнік машыніста электравоза ТЧ-2

па прафесіі " Памочнік машыніста электрацягніка":

Размоўка Уладзіслаў Дзмітрыевіч - памочнік машыніста электрацягніка ТЧ-9

па прафесіі " Памочнік машыніста дызель-цягніка":

Габец Вадзім Алегавіч - памочнік машыніста дызель-цягніка ТЧ-2

па прафесіі "Тэхнік па расшыфроўцы стужак хуткасцямераў»:

Хвалей Аксана Уладзіміраўна - тэхнік па расшыфроўцы стужак  хуткасцямераў ТЧ-9

па прафесіі «Машыніст-інструктар лакаматыўных брыгад":

 Пасько Руслан Вячаслававіч - машыніст-інструктар лакаматыўных брыгад ТЧ-2

па прафесіі "Слесар па рамонце рухомага складу":

Мельнікаў Павел Аляксандравіч -слесар па рамонце рухомага складу ТЧ-1

па прафесіі " Брыгадзір":

 Гулецкі Яўген Анатольевіч-брыгадзір ТЧ-9

 па прафесіі " Майстар, старшы майстар":

 Мазуркевіч Дзмітрый Яўгенавіч-майстар ТЧ-9

Работнікі дэпо, якія занялі першыя месцы, прымуць удзел у дарожным конкурсе "Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце" у 2019 годзе.

Віншуем і жадаем перамогі ў дарожным конкурсе!

Да спісу навін за 2019 год