Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Інтэлектуальныя гульні знаўцаў-чыгуначнікаў

12 снежня 2019

05 снежня 2019 г. у Культурна-спартыўным цэнтры Віцебскага аддзялення чыгункі было па-сапраўднаму горача - праходзіў конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод моладзевых каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі.

Маладзёжную каманду Мінскага аддзялення чыгункі прадстаўлялі работнікі станцыі Мінск-Пасажырскі, лакаматыўнага дэпо Маладзечна, Мінскага вагоннага ўчастка, Упраўлення Беларускай чыгункі.

Конкурс складаўся з шасці этапаў: "Візітная картка "I зноў у шлях... ", "Інтэлектуальная размінка" Гульні розуму", "Прафесіяналы", "Эрудыт-крыжаванка", "Год малой радзімы ў Беларусі", "Не цьмянее летапіс Перамог","Інтэлектуальная крама".

Гульня была напружанай. Кожная каманда старалася максімальна праявіць сябе. То тут, то там успыхвалі гарачыя сяброўскія абмеркаванні. Асабліва яркім атрымаўся этап "Прафесіяналы", бо гэта свайго роду экзамен на прафпрыдатнасць. Да апошняга этапу Мінскае і Магілёўскае аддзяленні чыгункі падышлі з розніцай у тры балы. А завяршаў конкурс самы рызыкоўны этап - "Інтэлектуальны магазін", дзе па ўмовах дакладны адказ на пытанне гульні - дадаваў бал, а няправільны – мінусаваў бал. Па выніках гэтага этапу балы каманд зраўняліся, але перамогу вызначыў вынік этапу "Прафесіяналы".

Каманда Мінскага аддзялення чыгункі заняла другое месца.

Віншуем!

Да спісу навін за 2019 год