Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль беларускай песні "Церніца" - галоўны госць "Фестывалю беларускай песні" ў Эстоніі

24 снежня 2019

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль беларускай песні "Церніца" - галоўны госць "Фестывалю беларускай песні" ў Эстоніі.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль беларускай песні "Церніца" Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі 13 і 14 снежня 2019 г. удзельнічаў у фестывалі беларускай песні, прымеркаваным 20-годдзю Нарўскага Беларускага таварыства "Сябры".

У Эстонскай Рэспубліцы канцэрты ансамбля "Церніца" прайшлі ў гарадах Нарва і Кохтла-Ярва.

Творчасць "Церніцы" па вартасці ацаніў эстонскі глядач. Выступленне калектыву - гэта маляўнічае шоу, салісты выступалі ў раскошных нацыянальных касцюмах, у рэпертуары – лепшыя народныя песні, у тым ліку ў аўтарскай апрацоўцы.

Удзел Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля беларускай песні "Церніца" ў Фестывалі беларускай песні ўносіць важкі ўклад у развіццё культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Эстонскай Рэспублікай.

Да спісу навін за 2019 год