Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Зімовая казка на дзіцячай магістралі

23 студзеня 2020

Па добрай традыцыі ў дні навагодніх канікул жыхары і госці сталіцы здзейснілі незвычайнае падарожжа ў дзівосную зімовую казку на «Навагоднім экспрэсе» Дзіцячай чыгункі ім. К.С. Заслонава.

Атмасфера свята панавала на станцыі Заслонава дзіцячай магістралі. Гучала вясёлая музыка, ярка пераліваліся рознакаляровыя гірлянды. На пероне дарослыя і дзеці весяліліся разам з гарэзнымі персанажамі, а ў зале чакання маглі назіраць за дзеючым макетам чыгункі і зрабіць сумесную фатаграфію з пацешным надуўным Снегавіком.

І вось надыходзіць доўгачаканы момант, які з нецярпеннем чакаюць пасажыры. Перон апавяшчае радасны гудок навагодняга цягніка, які свеціцца агнямі. Праваднікі - юныя чыгуначнікі праводзяць праверку білетаў, якія з гэтага года можна набыць па сетцы інтэрнэт, праз сэрвіс куплі квіткоў ByCard. Юныя чыгуначнікі ветліва запрашаюць пасажыраў у святочна упрыгожаныя вагоны, дзе эстафету прымаюць героі любімых казак, каб забаўляць гасцей малой Беларускай у час руху.

«Навагодні экспрэс» прыбывае на станцыю Сасновы Бор, На лясной паляне панавалі чараўніцтва і радаснае ажыўленне.

Усе пасажыры сталі актыўнымі ўдзельнікамі ў навагодняй казцы, арганізаванай Культурна-спартыўным цэнтрам чыгуначнікаў Мінскага аддзялення чыгункі. Дарослыя і дзеці разам з казачнымі персанажамі з Прастаквашына дапамаглі выратаваць Дзеда Мароза і Снягурку ад злоснага Павука.

Гульні, танцы, песні, вясёлыя конкурсы і атракцыёны, міні-заапарк, а таксама цудоўнае фаер-шоу зрабілі свята чароўным, яркім і незабыўным.

У арганізацыі навагодніх святаў на базе Дзіцячай чыгункі прынялі ўдзел прадпрыемствы Мінскага аддзялення чыгункі. Пасажыры заўсёды адзначаюць добрую і зладжаную работу ўсяго калектыву Дзіцячай чыгункі, а да юных чыгуначнікаў у іх асаблівае, паважлівае стаўленне за прафесіяналізм пры выкананні сваіх абавязкаў.

За перыяд навагодніх святаў на Дзіцячай чыгунцы было перавезена 7 453 пасажыраў і праведзена 40 выступленняў.

Пасля завяршэння навагодняй акцыі на Дзіцячай чыгунцы 11-12 студзеня 2020 года выхаванцы Дзіцячай чыгункі, удзельнікі Навагодняга экспрэса, наведалі маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. Гэта падарожжа ўжо не першы год арганізоўвае турыстычная арганізацыя «Дартур» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Рабятам прадставілася магчымасць праехаць у Навагоднім цягніку па маршруце Мінск-Брэст, сустрэцца з Дзедам Марозам і Снягуркай ў Белавежскай пушчы, а таксама наведаць унікальны Музей прыроды.

Усе ўдзельнікі гэтага казачнага навагодняга падарожжа не засталіся без падарункаў і прыемных сюрпрызаў.

Вось так цікава, насычана, займальна і з карысцю прайшлі зімовыя канікулы ў юных чыгуначнікаў Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава.

Да спісу навін за 2020 год