Удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"
04 студзеня 2020
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прадпрыемства Мінскага, Аршанскага, Маладзечанскага чыгуначных вузлоў і апарата кіравання Мінскага аддзялення чыгункі наведалі падшэфныя дзіцячыя ўстановы.
04 снежня 2019 г. кіраўнікі Аршанскага чыгуначнага вузла наведалі ДУА "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна";
22 снежня 2019 года работнікі Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў сустрэліся з выхаванцамі ДУА " Дзіцячы дом №3";
23 снежня 2019 года намеснікі начальніка па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях станцыі Маладзечна Міхайлоўская І. Л., рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна Васільеў С. В., сакратар Маладзечанскага вузла ГА " БРСМ" Паплеўка Юлія, сакратар ГА "БРСМ" Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Палуянава Кацярына наведалі ДУА "Цэнтр карэкцыйна развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Маладзечна";
26 снежня 2019 г. у госці да дзяцей дзіцячага дома №7 "Сям'я" у г. Мінску прыехалі намеснік начальніка Мінскага аддзялення чыгункі Навуменка Павел Леанідавіч, работнікі сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы аддзялення, лакаматыўнага дэпо Мінск, сакратар галіновага камітэта ГА "БРСМ" Беларускай чыгункі Рандоўцаў Павел, старшыня Каардынацыйнага савета ГА "БРСМ" Кухарчык Раман.
Намеснік начальніка Мінскага аддзялення чыгункі Навуменка Павел Леанідавіч пажадаў дзецям моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, адданых сяброў і выканання самых запаветных жаданняў.
Чыгуначнікі ў гэтых установах жаданыя госці і дзеці з нецярпеннем чакаюць сустрэчы, тым больш напярэдадні Калядных і Навагодніх святаў.
Для добраўпарадкавання падшэфных дзіцячых устаноў былі набыты мэбля, электрапрыборы, спартыўныя мячы, адзенне, абутак, канцтавары і, вядома, салодкія навагоднія падарункі. У гэтай акцыі прынялі ўдзел усе работнікі аддзялення чыгункі.
Выхаванцы дзіцячых устаноў для гасцей зладзілі маленькі канцэрт, на якім разам з Дзедам Марозам і Снягуркай вадзілі карагоды, спявалі песні і танцавалі. Ля навагодняй ёлкі фатаграфаваліся і дарылі адзін аднаму ўсмешкі.
Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" прадоўжыцца да 10 студзеня 2020 года і наведванне дзіцячых устаноў прадпрыемствамі Мінскага аддзялення чыгункі працягнецца.
Да спісу навін за 2020 год