Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Годны ўдзел у чэмпіянаце Беларускай чыгункі па шахматах

06 лютага 2020

З 31 студзеня па 2 лютага на базе Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» прайшоў чэмпіянат Беларускай чыгункі па шахматах, у якім прынялі ўдзел шэсць каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі і Гомельскі вагонабудаўнічы завод.

У першы дзень спаборніцтваў разыгрывалася Каманднае першынство. Каманды гулялі па кругавой сістэме. У выніку турніру зборная Мінскага аддзялення чыгункі заняла другое месца, усяго на палову ачка адстаўшы ад пераможцаў. У другі дзень разыгрывалася асабістае першынство, у выніку якога першае месца заваяваў кіраўнік шахматнага гуртка Культурна - спартыўнага цэнтра г.Мінска -Аляксандр Саўчанка, трэцяе месца заняў электрамеханік Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі - Андрэй Свібовіч.

Так трымаць! Жадаем пераможцам спартыўных і працоўных поспехаў.

Да спісу навін за 2020 год