Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На Мінскім аддзяленні чыгункі падведзены вынікі аглядаў-конкурсаў стану аховы працы

11 лютага 2020

10 лютага 2020 года падведзены вынікі аглядаў-конкурсаў стану аховы працы сярод адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) аддзялення чыгункі за 2019 год.

Парадак правядзення конкурсаў і падвядзення вынікаў вызначаны пастановай ад 19.08.2010 №11 " Аб арганізацыі аглядаў-конкурсаў па стварэнні і паляпшэнні санітарна-бытавых умоў і па паляпшэнні ўмоў працы на працоўных месцах і прывядзенню іх у адпаведнасць з патрабаваннямі гігіенічных нарматываў для работнікаў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Па выніках агляду-конкурсу па стварэнні і паляпшэнні санітарна-бытавых умоў для работнікаў аддзялення чыгункі прызавыя месцы занялі:

Станцыя Мінск-Пасажырскі                          -1-е месца;

Рэфрыжэратарнае дэпо Маладзечна          -2-е месца;

Мінская дыстанцыя шляху                            - 3-е месца.

Па выніках агляду-конкурсу па паляпшэнні ўмоў працы на працоўных месцах і прывядзенню іх у адпаведнасць з патрабаваннямі гігіенічных нарматываў прызавыя месцы занялі:

Аршанская дыстанцыя грамадзянскіх

збудаванняў                                                      -1-е месца;

Мінская база (транспартная)                          -2-е месца;

Аршанскае вагоннае дэпо                               -3-е месца.

 

Віншуем калектывы філіялаў, якія занялі прызавыя месцы!

Да спісу навін за 2020 год