Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На Мінскім аддзяленні чыгункі ўшанавалі Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

18 лютага 2020

Рэха Афганскай вайны ўвайшло ў гісторыю нашай краіны драматычнай старонкай. Там, у далёкім Афганістане, савецкія воіны праявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць, высакароднасць. У неймаверна цяжкіх умовах баявога жыцця, удалечыні ад дома, штогадзінна падвяргаючыся небяспецы, і часам, смяротнай, яны захоўвалі вернасць ваеннай прысягі, воінскаму і чалавечаму абавязку.

На Мінскім аддзяленні чыгункі працуюць 47 ветэранаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана.

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які адзначаецца 15 лютага, на Мінскім, Аршанскім і Маладзечанскім чыгуначных вузлах адбыліся мітынгі і ўскладанне кветак да помнікаў.

Работнікі лакаматыўнага дэпо Мінск разам з воінамі-інтэрнацыяналістамі Аляксандрам Літвінчуком, Аляксандрам Кукрэш, Анатолем Ласюковым і Казімірам Кузміцкім наведалі Востраў мужнасці і смутку, Чыжоўскія могілкі, дзе пахаваны былы памочнік машыніста Аляксандр Ладуцька, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых.

На Маладзечанскім і Аршанскім чыгуначных вузлах у мітынгах удзельнічалі воіны-інтэрнацыяналісты Міхаіл Дыдышка - галоўны энергетык рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна, Франц Мацюшэнак - слесар рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна, Уладзімір Кунцэвіч – сталяр Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў, Юрый Цішкоў - машыніст дызель-цягніка лакаматыўнага дэпо Орша і Аляксандр Трушкоў - слесар па рамонце рухомага складу лакаматыўнага дэпо Орша.

Памяць аб далёкай Афганскай вайне жывая і сцерці падзеі той вайны не змогуць ні гады, ні адлегласці.

Да спісу навін за 2020 год