Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Хутчэй, вышэй, мацней!

29 лютага 2020

29 лютага 2020 года на базе сталічнага Культурна-спартыўнага цэнтра адбылася спартландыя сярод моладзевых каманд адасобленых структурных падраздзяленняў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі   «Моладзь, на старт!»

У спартландыі ўдзельнічалі 10 каманд - лакаматыўнага дэпо Орша імя К. С. Заслонава, маторвагоннага дэпо Мінск, лакаматыўнага дэпо Мінск, Мінскага вагоннага дэпо, станцый Мінск-Сартавальны, Мінск-Пасажырскі, Сцяпянка, Маладзечна, Барысаўскай дыстанцыі пуці, ГП «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі».

Пераможцамі спартландыі сталі каманды:

1-е месца - лакаматыўнага дэпо Орша імя К. С. Заслонава;

2-е месц а - маторвагоннага дэпо Мінск;

3-е месца - лакаматыўнага дэпо Мінск.

Камандам-прызёрам былі ўручаны кубкі пераможцаў, дыпломы, памятныя прызы,  усе ўдзельнікі спартландыі ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел і памятнымі сувенірамі.

Да спісу навін за 2020 год