Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Новая фотазона на сталічным вакзале

19 лютага 2020

«З каханымі не раставайцеся! Пішыце, тэлефануйце, сустракайцеся, прыязджайце...".        

Сталічны чыгуначны вакзал зноў падрыхтаваў для жыхароў і гасцей сталіцы свой падарунак. У фае трэцяга паверха створана новая фотазона. На гэты раз вясновая рамантычная экспазіцыя: паветраныя белыя парасоны, арэлі, лаўка, пясочны гадзіннік, дарожныя валізкі, паштовая скрыня з мноствам лістоў, тэлефонная будка і мноства яркіх рознакаляровых кветак.

Створаная фотозона выклікае выключна станоўчыя эмоцыі, нясе дабро і пазітыў.

Дарэчы, і мінчане, і госці сталіцы ўжо паспелі аблюбаваць фотазону і з задавальненнем робяць тут фотасесіі.

Да спісу навін за 2020 год