Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Мерапрыемствы па прафілактыцы нераспаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый на аб'ектах Мінскага аддзялення чыгункі

31 сакавіка 2020

Для каардынацыі прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый на аб'ектах Мінскага аддзялення чыгункі (рухомым саставе, вакзалах і іншых месцах масавага знаходжання людзей), загадам ад 13.03.2020 №226П створаны штаб, які ўзначальвае першы намеснік начальніка аддзялення чыгункі Шаўчэнка В. Ф.

На аддзяленні чыгункі рэалізуецца План правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні інфекцыі, выкліканай каранавірусам. Павялічана кратнасць вільготнай уборкі з выкарыстаннем сродкаў дэзінфекцыі на вакзалах, устаноўлены дазатары з антысептыкамі ў абедзенных залах вытворчых сталовых, Культурна-спартыўным цэнтры, аздараўленчым цэнтры «Талька», на вакзалах і станцыях аддзялення чыгункі. Кантралюецца праца сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання, размешчана інфармацыя аб сімптомах і мерах прафілактыкі інфекцый.

На сталічным вакзале сумесна з дарожнай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, актывістамі ГА "БРСМ" праведзена акцыя па распаўсюджванні антысептычных сродкаў сярод работнікаў.

На аддзяленні дарогі абмежавана правядзенне масавых мерапрыемстваў. Для правядзення нарад максімальна выкарыстоўваюцца інтэрнэт-рэсурсы.

На пасяджэннях штаба штотыдзень разглядаецца аператыўная абстаноўка з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі і эфектыўнасць ажыццяўлення мерапрыемстваў па недапушчэнні іх распаўсюду.

Да спісу навін за 2020 год