Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Каманда Мінскага аддзялення чыгункі прыняла ўдзел у першынстве Кастрычніцкага раёна г. Мінска па настольнаму тэнісу

31 сакавіка 2020

25 сакавіка 2020 года на базе Кастрычніцкага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра г. Мінска ў рамках круглагадовай спартакіяды "Ад масавага спорту да спорту вышэйшых дасягненняў" прайшло першынство раёна па настольным тэнісе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць каманд. Першынство праводзілася па кругавой сістэме. Каманда Мінскага аддзялення чыгункі ў складзе: начальніка станцыі Шабаны Арцёма Бялюсева, машыніста-інструктара маторвагоннага дэпо Мінск Андрэя Кавалёва і рабочага па комплекснаму абслугоўванню і рамонту будынкаў і збудаванняў Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Алены Казачак заняла 3 месца.

Віншуем і жадаем новых спартыўных поспехаў!

Да спісу навін за 2020 год