Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Пераможцы агляду-конкурсу

05 сакавіка 2020

Па распараджэнні кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска ў перыяд з 09 па 30 снежня 2019 года праводзіўся раённы агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і тэрыторый Кастрычніцкага раёна г.Мінска. Удзел у ім прынялі і арганізацыі Мінскага аддзялення чыгункі - Станцыя Мінск-Пасажырскі і Культурна-спартыўны цэнтр.

02 сакавіка 2020 года ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў раённага агляду-конкурсу.

Пераможцамі агляду-конкурсу ў намінацыях прызнаныя:

"Лепшае навагодняе афармленне сярод прамысловых прадпрыемстваў, банкаў, арганізацый транспарту і сувязі і іншых дзяржаўных устаноў Кастрычніцкага раёна г. Мінска" - станцыя Мінск-Пасажырскі;

"Лепшае навагодняе афармленне ўстаноў культуры і спорту» – Культурна-спартыўны цэнтр.

Кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска Любатынскі Генадзь Іванавіч уручыў ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі пераможцам.

Да спісу навін за 2020 год