Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Мінскі вагонны ўчастак узнагароджаны прэміяй Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненне ў галіне якасці 2019 года

15 красавіка 2020

Асноўным рынкам збыту транспартных паслуг, якія ажыццяўляюцца Мінскім вагонным участкам, з'яўляюцца пасажырскія перавозкі ў міжнародных зносінах. Цягнікі фарміравання Мінскага вагоннага ўчастка звязваюць Беларусь са сталіцамі і адміністрацыйнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Балгарыі, Малдовы.

На прадпрыемстве эфектыўна прымяняюцца сучасныя інструменты ўдасканалення, павышэння прадукцыйнасці і канкурэнтаздольнасці аказваемых паслуг:

         - сістэма менеджменту якасці (сертыфікаваная на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001);

         - сістэма кіравання навакольнага асяроддзя (адпавядае патрабаванням СТБ ISO 14001);

         - сістэма кіравання аховай працы (адпавядае патрабаванням СТБ 18001);

         - аналіз рызык (у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 31000);

         - SWOT-аналіз (дазваляе выявіць і структураваць "моцныя" і "слабыя" бакі арганізацыі з "магчымасцямі " і "пагрозамі", якія дыктуе рынак);

         - сістэма збалансаваных паказчыкаў (BSC);

         - ацэнка задаволенасці (CSI) і лаяльнасці(NPS).

Унікальная канкурэнтная перавага Мінскага вагоннага ўчастка –стаўленне да кліента, якое базуецца на выключных унутраных кампетэнцыях персаналу, якія забяспечваюць у цягніках камфорт, які не можа стварыць ні адна іншая транспартная кампанія.

Менавіта таму калектыў ганарыцца высокім індэксам спажывецкай задаволенасці на працягу некалькіх гадоў, які па выніках 2019 года склаўся на ўзроўні 95,9%.

Дзякуючы суладнай працы Мінскі вагонны ўчастак узнагароджаны прэміяй Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненне ў галіне якасці 2019 года.

Упершыню прадпрыемства стала лаўрэатам гэтага конкурсу ў 2003 годзе і на працягу пяці гадоў пацвярджае высокае званне лаўрэата такога прэстыжнага конкурсу.

Віншуем калектыў і жадаем новых працоўных перамог!

Да спісу навін за 2020 год