Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На сталічным чыгуначным вакзале стартуе акцыя "Павіншуй родных разам з БЧ"

24 красавіка 2020

На сталічным чыгуначным вакзале ў перыяд з 01 па 10 мая 2020 года будзе праводзіцца акцыя "Павіншуй родных разам з БЧ".

Гэтымі днямі для мінчан і гасцей горада на вакзале будзе гучаць віншаванне з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У білетных касах пры куплі білетаў на пасажырскія цягнікі пасажырам будуць прапаноўваць арыгінальныя віншавальныя паштоўкі. Дызайн гэтых паштовак выкананы па малюнках дзяцей чыгуначнікаў, удзельнікаў і пераможцаў конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак, прысвечаны гераічнаму мінуламу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Паштовую паштоўку тут жа можна падпісаць і адправіць сябрам і родным.

І гэта будзе прыемным прызнаннем сябрам, блізкім і родным аб тым, што іх памятаюць і любяць.

Да спісу навін за 2020 год