Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Закладка алеі памяці ў гонар 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

13 красавіка 2020

11 красавiка по вулiцы Бабруйскай у горадзе Мінску адбылася ўрачыстая закладка алеі памяці ў гонар 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтае мерапрыемства - працяг даўняй традыцыі, якая склалася на Беларускай чыгунцы.

Месца выбрана не выпадкова - алея размяшчаецца ўздоўж чыгуначных шляхоў станцыі Мінск-Пасажырскі ад аўтавакзала "Цэнтральны" да сквера.

75 саджанцаў ліп і дубкоў, з якой створана памятная алея, былі вырашчаны работнікамі Аршанскай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел работнікі Мінскага чыгуначнага вузла на чале з намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Стоцкім Пятром Васільевічам і намеснікам начальніка Мінскага аддзялення чыгункі Навуменка Паўлам Леанідавічам. У пасадцы алеі ўдзельнічалі старшыні прафсаюзных камітэтаў на чале са старшынёй Райпрафсажа Кунцэвічам Аляксандрам Уладзіміравічам, сакратары першасных арганізацый Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на чале з каардынацыйным сакратаром ГА "БРСМ" Беларускай чыгункі Паўлам Рандаўцавым, выхаванцы Дзіцячай чыгункі.

Ад ветэранскай арганізацыі з павучальным словам для юных чыгуначнікаў выступіў старшыня арганізацыі ветэранаў Мінскага чыгуначнага вузла Крыўчык Анатоль Пятровіч.

– Стварэнне алеі - гэта "жывы" сімвал памяці і пакланення перад гераізмам абаронцаў Айчыны, напамін усім нам аб гераічным подзвігу нашых бацькоў і дзядоў. Высаджаная колькасць дрэў сімвалічная -
75 дрэў, як памяць аб 75 мірных гадах, якія прайшлі пасля таго, як быў пераможаны фашызм.

На памяць тут назаўсёды застанецца мемарыяльная дошка.

Шэфства над алеяй памяці возьмуць на сябе члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Мінскага чыгуначнага вузла сумесна з выхаванцамі Дзіцячай чыгункі.

Да спісу навін за 2020 год