Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Жывая памяць аб вайне

13 красавіка 2020

11.04.2020 года  ў Мінску была праведзена акцыя, прысвечаная 75-й гадавіне Вялікай Перамогі - закладка Алеі памяці.

 У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі, прадстаўнікі галіновага камітэта ГА «БРСМ» і юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава.

На вуліцы Бабруйскай, недалёка ад чыгуначнага шляху, былі высаджаныя 75 маладых дубкоў, якія сімвалізуюць колькасць мірна пражытых гадоў.

Суботні дзень выдаўся цёплым і сонечным. Усе працавалі з пазітыўным настроем і пачуццём перапоўненага доўгу, як быццам разам з порцыяй зямлі і вады кожны дадаваў у лунку часціцу душы.

Пад кіраўніцтвам начальніка Дзіцячай чыгункі Валерыя Віктаравіча Савіча юныя чыгуначнікі акуратна высаджвалі дрэўцы ў глебу. Яны разумелі - справа важная і патрэбная.

Разам з юнымі чыгуначнікамі працаваў былы выхаванец малой Беларускай, старшыня савета ветэранаў Мінскага вузла і Кастрычніцкага раёна сталіцы - Анатоль Пятровіч Крыўчык.

Кульмінацыяй акцыі стала адкрыццё побач з алеяй памятнага каменя  са спецыяльнай таблічкай ў гонар знамянальнай падзеі.

Пройдзе час, саджанцы вырастуць. І для нашчадкаў гэта будзе не толькі прыгажосць, але яшчэ і памяць пра тых, хто загінуў дзеля будучых пакаленняў. Дрэвы будуць расці як працяг жыцця тых, хто аддаў іх за мірны шэпт лясоў, чыстае неба над галавой, шчаслівую будучыню дзяцей!

Беларусь памятае!

Да спісу навін за 2020 год