Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На чыгуначных вакзалах Мінскага аддзялення чыгункі ідзе падрыхтоўка да святкавання 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

22 красавіка 2020

У гэтыя дні на чыгуначных вакзалах аддзялення чыгункі кіпіць праца па святочнаму афармленню вакзалаў да святкавання 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На сталічным вакзале ў Мінску і Оршы размешчаны святочныя канструкцыі ў выглядзе цягніка Перамогі, а таксама віншавальныя расцяжкі. Вакзалы ў Барысаве і Маладзечне ўпрыгожаны віншавальнымі плакатамі.

Мінчане і госці сталіцы, мясцовыя жыхары Оршы ўжо паспелі аблюбаваць святочную канструкцыю і з задавальненнем робяць тут фотаздымкі.

Акрамя таго, з 1 па 9 мая і з 26 чэрвеня па 3 ліпеня на сталічным вакзале, а таксама на вакзалах у Оршы, Барысаве і Маладзечне будзе гучаць віншаванне з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і з Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Работнікі вакзалаў, чыгуначных станцый і прыпыначных пунктаў, адасобленых структурных падраздзяленняў аддзялення чыгункі, занятыя абслугоўваннем пасажыраў, з 1 мая далучацца да патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі» і прымацуюць да форменнай вопраткі бутаньеркі з выявай яблыневага колеру і чырвона-зялёнай стужачкі.

Да спісу навін за 2020 год