Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Вынікі галіновага спаборніцтва сярод калектываў Беларускай чыгункі

13 красавіка 2020

Падведзены вынікі галіновага спаборніцтва сярод калектываў арганізацый, адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі за 2019 год.
  
Пераможцамі ад Мінскага аддзялення чыгункі сталі адасобленыя структурныя падраздзяленні (філіялы) - станцыя Мінск-Сартавальны, Мінская база (транспартная), рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо Маладзечна, аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Другі год запар па выніках працы за год першае месца сярод дыстанцый грамадзянскіх збудаванняў Беларускай чыгункі займае калектыў Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў.
 

Да спісу навін за 2020 год