Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Узнагарода за працу

07 мая 2020

Старэйшаму электрамеханіку раёна кантактнай сеткі Бобр Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння Шэндзераву Уладзіславу Сяргеевічу няма і 35 гадоў, але ён ужо мае немалы досвед працы.

Сваю працоўную дзейнасць Уладзіслаў пачаў пасля заканчэння Аршанскага дзяржаўнага тэхнікума чыгуначнага транспарту з пасады электраманцёра кантактнай сеткі.

Маладога чалавека заўсёды адрознівала працавітасць, адукаванасць і адказнае стаўленне да даручанай справы. З 2017 года Уладзіслаў Сяргеевіч прызначаны на пасаду старэйшага электрамеханіка раёна кантактнай сеткі Бобр. На працягу некалькіх гадоў прылады кантактнай сеткі ўтрымліваюцца з ацэнкай "выдатна". Шэндзераў У.С. прымаў актыўны ўдзел у работах па рэканструкцыі кантактнай сеткі парка «Е» чыгуначнага вузла Орша, участка Мінск-Паўночны – Ждановічы. Унёс значны асабісты ўклад у электрафікацыю участка Чырвоны Бераг – Цялуша Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння.

За дасягнутыя поспехі ў працы, вялікі асабісты ўклад у працу аддзялення чыгункі Шэндзераву У. С. у 2013 годзе аб'яўлена Падзяка Начальніка Беларускай чыгункі, у 2017 годзе - занесены на дошку Гонару УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», а ў студзенi 2020 года – аб'яўлена Падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Віншуем нашага калегу і жадаем новых працоўных поспехаў!

Да спісу навін за 2020 год