Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

З клопатамі пра здароў'е пасажыраў

13 мая 2020

На мінскім чыгуначным вакзале запрацаваў цеплавізар для вымярэння тэмпературы ў пасажыраў. Прылада размяшчаецца на другім паверсе перад залай чакання. На ўваходных дзвярах залы чакання размешчана таблічка «Увага. Вядзецца цеплавізійны кантроль". Пад кантроль прылады на адлегласці да сямі метраў трапляюць усе ўваходзячыя ў залу чакання. Дадзеныя аб вымярэннях паступаюць на кампутар да адміністратара залы. Пры павышанай тэмпературы фота пасажыра на экране загарыцца чырвоным святлом. У гэтым выпадку чалавеку прапануюць вымераць тэмпературу яшчэ раз, але ўжо бескантактавым тэрмометрам, альбо рэкамендуюць звярнуцца ў медпункт, размешчаны на першым паверсе вакзала, дзе лекары 38-й сталічнай паліклінікі акажуць дапамогу.

Да спісу навін за 2020 год