Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аршанская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў занесена на Дошку гонару Аршанскага раёна

11 чэрвеня 2020

Рашэннем Аршанскага раённага выканаўчага камітэта ад 29.04.2020 № 828 Аршанская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў па выніках працы за 2019 год занесена на Дошку гонару Аршанскага раёна.

Зона абслугоўвання дыстанцыі - усё Мінскае аддзяленне і 18 адміністрацыйных раёнаў Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай абласцей і непасрэдна ў сталіцы. У склад дыстанцыі уваходзяць Аршанскі, Барысаўскі, Мінскі, Маладзечанскі вытворчыя ўчасткі, Мажэеўскі лесагадавальнік, у якіх працуюць 160 работнікаў. Дыстанцыя абслугоўвае 6200 га паласы адводу, у тым ліку 2400 га прыдарожных насаджэнняў. Адно з асноўных напрамкаў дзейнасці – утрыманне прыдарожных насаджэнняў, клопат і аднаўленне.

Ужо на працягу 75 гадоў існавання дыстанцыі разам з утрыманнем прыдарожных насаджэнняў, якія забяспечваюць бяспечны рух цягнікоў, не менш важным напрамкам у працы дыстанцыі з'яўляецца эстэтычнае ўтрыманне паласы адводу, станцый, вакзалаў і іншых аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры.

Яркія клумбы, розныя кампазіцыі з ўзорамі з жывых кветак, акуратныя хмызнякі ствараюць пасажырам Беларускай чыгункі эстэтычнае задавальненне. А кветкавую расаду, саджанцы дрэў і кустоў для азелянення аб'ектаў у дыстанцыі вырошчваюць самі.

Калектыў Аршанскай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў не адзін раз станавіўся пераможцам вытворчага спаборніцтвы сярод адасобленых структурных падраздзяленняў аддзялення чыгункі.

Да спісу навін за 2020 год