Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Цяпер набыць білет можна хутка, проста і бяспечна

17 чэрвеня 2020

Пры афармленні білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі -гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа дзейнічае новы спосаб аплаты праезду. Аформіць праязны дакумент на такія цягнікі зараз можна на сайце pass.rw.by праз раздзел "Паслугі пасажырам" або ў мабільным дадатку "БЧ. Мой цягнік", указаўшы нумар мабільнага тэлефона. Функцыя даступная для абанентаў усіх беларускіх мабільных аператараў. Дадатак можна бясплатна скачаць для Android і iOS.

Пры кантролі электронных білетаў пасажыру неабходна будзе толькі паказаць бланк электроннага білета на экране мабільнай прылады або на папяровым носьбіце і адказ на USSD-запыт *147# з пацвярджэннем нумара тэлефона.

Да спісу навін за 2020 год