Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Ветэранскай арганізацыі Мінскага чыгуначнага вузла - 30 гадоў

11 чэрвеня 2020

Ветэранская арганізацыя Мінскага чыгуначнага вузла арганізавана ў 1990 годзе. Галоўнымі яе мэтамі з'яўляюцца далучэнне ветэранаў вайны і працы да актыўнага грамадска-палітычнага, вытворчага і культурнага жыцця, паўсядзённая ўвага і паважлівае стаўленне да пажылых людзей і аказанне ім ўсебаковай дапамогі, а таксама патрыятычнае і маральнае выхаванне маладога пакалення.

Стварэнне ўмоў для ўстойлівага павышэння ўзроўню і якасці жыцця непрацуючых пенсіянераў, павышэння эфектыўнасці іх сацыяльнай падтрымкі вызначана Комплекснай праграмай "Клопат" па адраснай сацыяльнай падтрымцы непрацуючых пенсіянераў Беларускай чыгункі.

Сёння савет ветэранаў Мінскага чыгуначнага вузла аб'ядноўвае 17 пярвічных арганізацый, у якіх на ўліку стаіць больш за 4 тысячы чалавек. Гэта самая буйная з вузлавых арганізацый на Беларускай чыгунцы. З 2005 года і па цяперашні час узначальвае ветэранскую арганізацыю Крыўчык Анатоль Пятровіч, ветэран беларускай магістралі. Адначасова Анатоль Пятровіч з'яўляецца і старшынёй савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

У юбілей ветэранскай арганізацыі Мінскага чыгуначнага вузла выказваем словы падзякі за іх актыўную працу на карысць ветэранаў беларускай магістралі і жадаем моцнага здароўя.

Да спісу навін за 2020 год