Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аздараўленчая кампанія стартавала

19 чэрвеня 2020

Летні сезон сёлета дзіцячыя аздараўленчыя лагеры Мінскага аддзялення адкрылі 15 чэрвеня. Першымі расчыніў свае дзверы лагер ім. Н. Гастэла, у лагеры «Лясное возера» заезд адбыўся з 16 чэрвеня.

Да адкрыцця аздараўленчай кампаніі ў лагерах праведзены касметычны рамонт, добраўпарадкавана тэрыторыя. У лагеры ім. Н. Гастэла ў карпусах №14 і №15 замененыя міжпакаёвыя дзверы, абноўлена мэбля ў спальных карпусах – акуплены 32 шафы, 160 прыложкавых тумб, 96 зручных матрацаў, выраблены новыя стэлажы для абутку. На тэрыторыі лагера па перыметры эстрады ўстаноўлены новыя зручныя сядзенні са спінкамі. Колькасць глядацкіх месцаў павялічылася да 160.

Дзіцячы лагер "Лясное возера" ўпрыгожылі новыя рознакаляровыя лаўкі. У абедзенных залах замененыя свяцільнікі на энергазберагальныя, абноўленыя карнізы, шторы, што стварае атмасферу ўтульнасьці. Новае абсталяванне паступіла і ў харчаблок.

Словам, для дзяцей створаны ўсе ўмовы для камфортнага і бяспечнага адпачынку.

Аздараўленне ў лагерах арганізавана ў 3 змены, у якіх адпачнуць за лета больш за 1000 дзяцей.

У дзіцячым аздараўленчым лагеры ім. Н. Гастэлы, як і ў мінулыя гады, дзеці змогуць паспрабаваць сябе ў ролі юных журналістаў - будуць выпускаць насценгазету.

Праца дзіцячых аздараўленчых лагераў Мінскага аддзялення чыгункі сёлета арганізавана ў адпаведнасці з Часовымі метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні з прыняццем усіх неабходных мер па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

Да спісу навін за 2020 год