Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзіцячая чыгунка ім.К.С.Заслонава 9 ліпеня адкрые 65-ы юбілейны сезон

24 чэрвеня 2020

На Дзіцячай чыгунцы першы цягнік "Сталічны экспрэс" адправіцца з перона станцыі Заслонава 9 ліпеня ў 11:00. Пасажыры праедуць па традыцыйным маршруце - ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.

У летнім сезоне 2020 цягнік будзе курсіраваць па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11: 00 да 14: 09 і рабіць 4 рэйса (у 11:00, 11:38, 12:57, 13:35), а па суботах і нядзелях - з 11: 00 да 16: 04 і рабіць 6 рэйсаў (у 11:00, 11:38, 12:57, 13:35, 14:52, 15:31).

У верасні здзейсніць падарожжа на "Сталічным экспрэсе" можна будзе па суботах і нядзелях з 11:00 да 16:04. Цягнік будзе рабіць 6 рэйсаў (у 11:00, 11:38, 12:57, 13:35, 14:52, 15:31).

Завершыцца 65-ы юбілейны сезон 20 верасня 2020 года.

З мэтай захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў цягніку «Сталічны экспрэс» прадугледжана рассадка з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Акрамя таго, на працягу ўсяго дня штогадзіны будзе праводзіцца санітарная апрацоўка рухомага складу.

Навінкай 65-га юбілейнага сезона стала магчымасць набыцця білетаў на цягнік "Сталічны экспрэс" праз інтэрнэт-сэрвіс па продажы білетаў ByCard. Таксама білеты можна набыць у касе на вакзале станцыі Заслонава Дзіцячай чыгункі (пр. Незалежнасці, 86).

Кошт праезду складае 4 беларускія рублі.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 237-65-75.

Дзіцячая чыгунка запрашае мінчан і гасцей сталіцы здзейсніць займальнае падарожжа на цягніку «Сталічны экспрэс» і атрымаць незабыўныя ўражанні.

Да спісу навін за 2020 год