Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Гісторыя Аршанскай дыстанцыі пуці ў лёсе людзей

09 чэрвеня 2020

30 чэрвеня 2020 года Аршанскай дыстанцыі пуці спаўняецца  95 гадоў з дня ўтварэння. Гісторыя дыстанцыі пуці непарыўна звязана з лёсамі людзей, якія прысвяцілі ёй сваю працоўную дзейнасць.

Працоўная дынастыя сям'і Быстровых прысвяціла чыгуначнай магістралі больш за 200 гадоў, з якіх 160 гадоў-Аршанскай дыстанцыі пуці. У цяперашні час прадаўжальнік дынастыі Быстровых - Аляксандр Анатольевіч працуе ў Аршанскай дыстанцыі пуці галоўным механікам.

А гісторыя гэтай працоўнай дынастыі пачалася з дзеда Аляксандра Анатольевіча - Васіля Мікітавіча, ураджэнца Арлоўскай вобласці.
У маі 1925 года ён праходзіў вайсковую службу ў чыгуначных войсках, удзельнічаў у будаўніцтве ўчастка магістралі Орша-Лепель. Пасля ўводу яго ў эксплуатацыю Васіль Мікітавіч працаваў брыгадзірам пуці на станцыі Лемніца. Быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, загінуў на фронце ў 1944 годзе, вызваляючы літоўскі горад Марыямполе.

Сыны Васіля Мікітавіча таксама выбралі чыгуначную справу, да якой імкнуліся з дзяцінства. Старэйшы - Пётр Васільевіч - прыйшоў у дыстанцыю ў 1945 годзе ў шаснаццацігадовым узросце. За 45 гадоў працы адбыўся як высакакласны спецыяліст.

Малодшы - Анатоль Васільевіч, бацька Аляксандра, прыйшоў у дыстанцыю ў 1957 годзе пасля заканчэння ваеннай службы, якую праходзіў у ГДР. За сваю доўгую працоўную біяграфію Анатоль Васільевіч папрацаваў у розных пасадах. Пачынаў пуцявым рабочым, затым аператарам дэфектаскопнай цялежкі, брыгадзірам пуці, дарожным майстрам, старэйшым інжынерам па арганізацыі працы і заработнай платы. З 1983 года і да выхаду на пенсію працаваў вызваленым старшынёй прафсаюзнага камітэта дыстанцыі пуці. 


За бездакорную працу Анатоль Васільевіч мае шмат узнагарод - ордэн "Знак Пашаны", медалі "За доблесную працу", "Ветэран працы", знакі "Ганаровы чыгуначнік" і "Выдатны работнік Беларускай чыгункі".

Быстрова Надзея Васільеўна, маці Аляксандра, прапрацавала ў дыстанцыі пуці 33 гады, дваццаць з якіх старэйшым інспектарам аддзела кадраў. У красавіку гэтага года бацькі адзначылі 62-годдзе сумеснага жыцця.

Сам, Быстроў Аляксандр Анатольевіч, пасля заканчэння Аршанскага тэхнікума чыгуначнага транспарту адразу быў прызваны ў 1989 годзе на тэрміновую службу, якую праходзіў на Паўночным флоце на падводнай лодцы. Пасля дэмабілізацыі ў запас з 1992 года працуе ў дыстанцыі пуці. Пачынаў працоўную дзейнасць памочнікам машыніста машын ВПР, ВПРС, затым – машыністам гэтых машын. Шаснаццаць гадоў прапрацаваў на ўчастку па аднаўленню элементаў верхняй пабудовы пуці, дзевяць з іх майстрам ўчастка. У цяперашні час -галоўны механік дыстанцыі пуці. За шматгадовую бездакорную працу на чыгуначным транспарце узнагароджаны нагруднымі знакамі "За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы" III і II ступеняў.

На станцыі Орша-Цэнтральная працуе жонка Аляксандра Анатольевіча, Алена.

І ёсць надзея, што чыгуначную дынастыю Быстровых прадоўжыць унук Канстанцін, якому 4 гады і ён марыць стаць машыністам.

Да спісу навін за 2020 год