Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Гонар Аршанскай дыстанцыі пуці – людзі!

09 чэрвеня 2020

30 чэрвеня 2020 года Аршанскай дыстанцыі пуці спаўняецца 95 гадоў з дня ўтварэння. За шматгадовую гісторыю дыстанцыі пуці змянілася не адно пакаленне спецыялістаў, але стаўленне да працы застаецца нязменным – калектыў працуе зладжана і дружна. Самая вялікая каштоўнасць і гонар дыстанцыі пуці – гэта людзі, адданыя сваёй справе.

26 гадоў працуе ў дыстанцыі пуці брыгадзірам (вызваленым) прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Альховік Мікалай Мікалаевіч.

Сваю працоўную дзейнасць на чыгуначным транспарце  Альховiк М.М. пачаў у 1994 годзе манцёрам пуці. З 2002 года па цяперашні час працуе брыгадзірам (вызваленым) прадпрыемстваў железннодорожного транспарту. Валодаючы майстэрствам і вопытам працы, Мікалай Мікалаевіч ўносіць значны ўклад у паляпшэнне бягучага ўтрымання пуці, валодае добрымі арганізатарскімі здольнасцямі. Дасканала ведае тэхналогію вытворчасці пуцявых работ, імкнецца прымяняць перадавыя прыемы і метады працы ў сваёй практычнай дзейнасці. Брыгада, у якой працуе Альховiк М.М., стабільна выконвае ўсе вытворчыя паказчыкі, забяспечвае пуць і стрэлачныя пераводы ў спраўным стане.

Свой багаты вопыт і веды Мікалай Мікалаевіч з поўнай аддачай перадае маладым работнікам.

У 2017 годзе за дасягнутыя поспехі ў працы ўзнагароджаны нагрудным знакам адрознення Міністэрства транспарту і камунікацый «Ганаровы транспартнік».

Яго жонка Ала Аляксандраўна таксама працуе ў Аршанскай дыстанцыі пуці 38 гадоў, васемнаццаць з якіх – спецыялістам па кадрах.

Дачка Вольга працуе ў Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняўаператарам дыспетчарскай службы.

У Мікалая Мікалаевіча падрастаюць два ўнукі, якія, магчыма, працягнуць сямейную дынастыю чыгуначнікаў і стануць у будучыні пуцейцамі.

Да спісу навін за 2020 год