Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Ёсць такая краіна на свеце, дзе ў сваіх цягніках раз'язджаюць дзеці

01 чэрвеня 2020

"Малая Беларуская" - менавіта так часта называюць дзіцячую чыгунку. Сёлета 9 ліпеня Дзіцячай чыгунцы імя К. С. Заслонава споўніцца 65 гадоў. Урачыстае адкрыццё юбілейнага сезона плануецца напярэдадні Дня Незалежнасці нашай краіны.

У цяперашні час на Дзіцячай чыгунцы завяршаецца комплекс работ па падрыхтоўцы да чарговага сезона. Распрацоўваецца расклад руху цягнікоў, устанаўліваецца комплекс прафілактычных мер, накіраваных на недапушчэнне распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый на аб'ектах Дзіцячай чыгункі, рыхтуецца рухомы састаў і інфраструктура.

Да гэтага сезону зменіцца вонкавае аблічча вакзала на станцыі Заслонава, у зале чакання з'явіцца шмат тэхнічных навінак, якія будуць цікавыя як юным пасажырам, так і іх бацькам. А каб паездкі былі не толькі пазнавальнымі, але і займальнымі, па нядзельных днях арганізуюцца канцэртныя праграмы.

Мінчане і гасці горада атрымаюць магчымасць усёй сям'ёй правесці вольны час, здзейсніць падарожжа ў свет жалезнай дарогі, і, магчыма, далучыць дзяцей да прафесіі чыгуначніка.

Да спісу навін за 2020 год