Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Напярэдадні прафесійнага свята

31 ліпеня 2020

Напярэдадні прафесійнага свята - Дня чыгуначніка на Мінскім аддзяленні чыгункі адбылося ўзнагароджанне перадавікоў вытворчасці, якія дабіліся высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці.

У бягучым годзе ўзнагароджанне праходзіла на чыгуначных вузлах. Святочная эстафета пачалася з Аршанскага чыгуначнага вузла, затым ўрачыстыя мерапрыемствы адбыліся ў Маладзечне і Мінску.

Нагрудны знак адрознення «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» II і III ступені, Ганаровыя граматы, Падзякі з рук начальніка аддзялення чыгункі Харашэвічы А.А. і старшыні Райпрафсожа Кунцэвіча А.В. атрымалі лепшыя работнікі аддзялення чыгункі.

Вышэйшыя галіновыя ўзнагароды - знак «Ганаровы чыгуначнік", нагрудны знак «Выдатнiк Беларускай чыгункi» і нагрудны знак адрознення «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы" I ступені ўручаў асабіста Начальнік Беларускай чыгункі Марозаў Уладзімір Міхайлавіч.

Па традыцыі адасобленыя структурныя падраздзяленні (філіялы) абнавілі інфармацыю пра працаўнікоў, занесеных на дошку Гонару за добрасумленную і эфектыўную працу, паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад аддзяленнем чыгункі.

На чыгуначных вакзалах Мінск, Орша, Маладзечна, Барысаў размясціліся віншавальныя расцяжкі і плакаты, прымеркаваныя прафесійнаму святу - Дню чыгуначніка.

І завершацца святочныя мерапрыемствы 2 жніўня на Дзіцячай чыгунцы ім.К.С. Заслонава, дзе адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню чыгуначніка, а таксама тэматычныя конкурсы і віктарыны з уручэннем наведвальнікам рэкламна-сувенірнай прадукцыі.

Да спісу навін за 2020 год